Цяпер афіцыйна: «безвіз» пашырыў тэрыторыю і зойме 15 дзён

Тэрыторыі «безвіза» пашырыліся, пра гэта гаворыцца ў новым Указе прэзідэнта. Змены закранулі бязвізавую зону «Брэст — Гродна». Цяпер для наведвання без віз будуць адкрыты Гродна, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Лідскі, Свіслацкі, Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці, а таксама горад Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, паведамляе grodnonews.by.

Бязвізавыя турысты цяпер могуць заставацца ў Беларусі да пятнаццаці сутак.

Тэрмін знаходжання грамадзян па «безвізе» складае тэрмін тура, замоўленага ў турфірмы. Яго могуць павялічыць пры набыцці дадатковых турыстычных паслуг. Напрыклад, дадатковых экскурсій, паслуг трансферу, медыцынскіх і іншых паслуг з абавязковым уключэннем дадатковага пражывання ў гатэлі, а таксама пражывання, напрыклад, у аграэкасядзібе. Але ўвесь тэрмін не павінен перавышаць тэрмін часовага знаходжання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024