У Гродне адкрыўся бар Crazy Dog: глядзі фота з першай паці

Канцэпцыю бара «Crazy Dog», які адкрыўся ў Гродне 2 жніўня, некаторыя чытачы ў абмеркаванні ў сацыяльных сетках палічылі занадта складанай. У бары ж кажуць, што яна простая: стварыць бяспечную і камфортную прастору для адэкватных кліентаў.

— Мы адкрываем бар, які будзе без прэтэнзій на тое, каб да нас прыходзіла выключна залатая моладзь. Мы хочам быць адкрытымі для ўсіх, — кажа дырэктарка ўстановы Дар’я Нячай.

Кошты абяцаюць сярэднія па горадзе. Піва абыйдзецца ў сярэднім у 4 рублі, гаршочкі гарачых страваў памерам у паўлітра — 7−9 рублёў. Піўную карту плануюць пашырыць за кошт крафта. Кактэйлі будуць збольшага аўтарскія. У цэлым, абяцаюць арыентавацца на густы і запыты кліентаў.

На сценах — фатаграфіі наведнікаў

Дар’я кажа, што ў дызайне яны адштурхоўваліся ад лофта і кантры, хацелі зрабіць яго мінімалістычным. Замест карцін на сценах будуць фатаграфіі, зробленыя ў самым бары. Пасля кожнай буйнай вечарынкі сцены будуць папаўняцца новымі фоткамі, а госці змогуць шукаць сябе на здымках. На сценах ужо ёсць фота з аўтапаці, якая прайшла да адкрыцця бара.

«Мы будзем упрыгожваць не нейкім дэкорам, а нашым уласным жыццём. Думаю, гэта будзе больш цікавая канцэпцыя, чым завесіць усё карцінамі ці чымсьці яшчэ», — кажа Дар’я.

Пусцяць са сваімі прадуктамі

Бар гэта не толькі 150 «квадратаў» усярэдзіне, каля і вялікая пляцоўка на вуліцы. У выхадныя яна вольная, таму тут будзе гучаць музыка. Сюды можна будзе прыйсці са сваімі прадуктамі, але не з напоямі. Можна будзе скарыстацца сталом і мангаламі, якіх з часам стане больш.

Ёсць дзве зоны сталоў. Адна з іх не абслугоўваецца персаналам: тут можна пасядзець з тым, што вы самі прыгатуеце. Іншую зону абслугоўваюць, але будуць абмежаванні па стравах. Гэта звязана з бяспекай: посуд шкляны, і каб ён не разбіўся і жывёлы не параніліся, стравы з ёй выносіць не будуць. А ў пластыкавым посудзе падаваць увесь пералік прадуктаў не могуць.

Можна шумець — жылля побач няма

— Мы выдатна разумеем, што знаходзімся не ў цэнтры, і да нас не будуць заходзіць выпадковыя людзі, якія праходзілі міма аднаго бара ў іншы. Таму мы хочам рабіць настолькі якасны кантэнт, каб людзі ехалі да нас адмыслова. Ёсць і перавага: мы вольныя граць музыку на вуліцы дапазна, таму што тут жылыя дамы не блізка, у нас велізарная пляцоўка звонку, у нас 150 квадратаў унутры. У нас добры гук, святло. Да нас ёсць па што ехаць, — перакананая Дар’я.

Музычным напрамкам будуць займацца асобныя людзі. Абяцаюць прывозіць еўрапейскіх дыджэяў: на восень ужо запланаваны два буйныя выступы. Па чацвяргах будзе Cover Day. Выступы ўжо распісаны да канца жніўня.

Большасць работнікаў бара — жанчыны. «Мы чакаем жанчын, якія будуць займацца адміністрацыйным кантролем — у дадзены момант толькі адна супрацоўніца працуе. Гэта не толькі пра стэрэатыпы, а каб падтрымаць групу людзей, якая, на наш погляд, прыгнятаецца. Уладкавацца шэф-поварам дзяўчыне даволі складана, таму што ёсць стэрэатып, што толькі мужчына можа добра гатаваць. Гэтак жа, як і дзяўчыне-бармэну. Мы не лічым, што гэта залежыць ад полу. Але ў нашым горадзе ім уладкавацца сапраўды больш складана. Мы іх не вылучаем у прывілеяваную касту, мы спрабуем ураўняць шанцы», — кажа Дар’я.

Не баіцеся стаць тусоўкай выключна для сваіх?

— Такія бары ўжо ёсць. І ёсць для розных мэтавых аўдыторый: пачынаючы ад залатой моладзі і заканчваючы байкерамі, рокерамі. Мы не хочам уступаць з імі ў канкурэнцыю, таму што большая частка з іх — нашы сябры, і мы самі хочам хадзіць у такія бары. Мы не хочам рабіць гэта прыватнай тусоўкай. Нам абсалютна ўсё роўна, які вы персанаж, калі вы не небяспечныя для навакольных. Хочам, каб сюды ішлі не толькі з-за зніжак, але разумеючы, што гэта камфортная, бяспечная прастора.

У бары «Crazy Dog» прадугледжана цікавая сістэма зніжак. Вы атрымаеце зніжку, калі размаўляеце па-беларуску, валанцёрыце для бяздомных жывёл або ў Чырвоным Крыжы ці з’яўляецеся членамі АБФ («Актыўным Быць Файна»). Яшчэ зніжкі будуць для матацыклістаў, для імяніннікаў і маладых, і для тых, хто растаўся са сваёй парай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024