Ужо традыцыйна на вуліцах Гродна з самай раніцы 2 жніўня можна сустрэць мужчын у цяльняшках і блакітных берэтах. У гэты дзень у Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.
Свята для былых вайскоўцаў пачынаецца ля старого аэрапорту ля Юбілейнага возера і ля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Горкага. У апошнім месцы дэсантнікі сустракаюцца і ўскладаюць кветкі, а пасля ідуць у цэнтр Гродна. Зараз свята дэсантнікаў праходзіць у парку Жылібера. За былымі вайскоцкамі пільна сочыць міліцыя.
2 жніўня ў Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Таксама і прадстаўнікі паветрана-дэсантных войскаў, якiя жывуць на постсавецкай прасторы, адзначаюць сваё свята менавіта ў гэты дзень. Яны гэта робяць таксама, як і памежнікі ці маракі. Менавіта ў гэты дзень у 1930 годзе ў Савецкім саюзе ўпершыню дэсантаваліся на парашутах 12 чалавек для выканання тактычнай задачы. З тых часоў і прынята лічыць 2 жніўня Днём нараджэння ПДВ.
На Гродзеншчыне жывуць і тыя, хто ў свой час праходзіў службу ў дэсантных войсках СССР, і тыя, хто служыў ужо ў незалежнай Беларусі. Традыцыі, закладзеныя дзясяткі гадоў таму, працягвае і маладое пакаленне, якое нядаўна звольнілася ў запас. Многія 2 жніўня збіраюцца з калегамі і едуць на прыроду ці прыходзяць у цэнтр горада і там адпачываюць.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…