«Я вельмі хачу сабе ружовы партфель…» Як дапамагчы дзецям-сіротам сабрацца ў школу

Калі запытацца ў любога школьніка, якая ў яго любімая пара года, то адказ будзе ва ўсіх аднолькавы — гэта лета. Бо ўлетку можна доўга спаць і, самае галоўнае, зусім не трэба хадзіць у школу. І калі для дзяцей апошнія дні летніх канікул — самыя бесклапотныя, то для іх бацькоў надыходзіць гарачая пара. Да пачатку новага навучальнага года большасць сем’яў пачынаюць рыхтавацца загадзя, бо адзенне, абутак, канцылярскія прылады — гэта далёка не ўсё, што трэба для школы. А як быць, калі дзіця знаходзіцца ў дзіцячым доме?

Толькі ў Гродне і Гродзенскай вобласці ў дзіцячых дамах, сацыяльных прытулках і школах-інтэрнатах знаходзіцца больш за 200 дзяцей-сірот. Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, наведваюць звычайныя агульнаадукацыйныя школы, дзе побач з імі вучацца дзеткі, у якіх ёсць бацькі, а значыць, і ёсць каму паклапаціцца і падрыхтаваць дзіця да школы. І 1 верасня для дзяцей — гэта сапраўднае выпрабаванне. Бо ім таксама хочацца, каб у іх былі ўсе неабходныя рэчы, набытыя для іх з душой.

— Я вельмі хачу сабе ружовы партфель, прыгожы, яркі, — прызнаецца дзяўчынка Юля. — Я ў яго буду класці не толькі кнігі, але і свайго сябра Мішку.

— Мяне завуць Сяргей. Мне 11. Я хачу вялікія акварэльныя фарбы, дзе шмат колераў, і пэндзлікі рознага памеру, і вялікі альбом. Я вельмі люблю маляваць.

— Хутка я пайду ў школу, — распавядае Саша. — Пачнуцца спаборніцтвы. Мне падабаецца бегаць. Я вельмі хачу сабе красоўкі.

Прыгожы пенал, яркі заплечнік ці фарбы — здавалася б звычайныя мары, але… Калі ў сям'і бацькі набываюць дзіцяці той пенал, які падабаецца ў першую чаргу самому дзіцяці, то дзіця з дзіцячага дома рады нават проста наяўнасці самога пенала.


Як Вы можаце дапамагчы дзецям

Цэнтр дапамогі «Вера» запрашае ўсіх неабыякавых людзей узяць удзел у дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу разам» і дапамагчы дзецям пачаць новы навучальны год з усмешкай. Вы можаце дапамагчы дзецям, перадаўшы для іх:

— тавары для школы: партфель, пенал, сшытак, фарбы, клей, альбом для малявання, гумка, каляровая папера, каляровыя алоўкі, фламастэры, ручка шарыкавая і іншае;

— вопратка, абутак. Рэчы прымаюцца толькі новыя.

Вы можаце прывезці або выслаць дапамогу для дзяцей на адрас: 230 003, г. Гродна, пр-т Касманаўтаў 60/3, «Цэнтр дапамогі «Вера». Даведкі па тэлефоне: +375 33 61 333 61.

Таксама Вы можаце дапамагчы, унёсшы мэтавае ахвяраванне на куплю тавараў для школы, адзення і абутку для дзяцей-сірот на любы з дабрачынных рэквізітаў з указаннем прызначэння плацяжу — Школа:

  1. Банкаўскі дабрачынны рахунак.

Філіял № 400-Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Гродна, вул. Новакастрычніцкая 5. УНП 591 029 371. БІК (SWIFT): AKBBBY21400. Дабрачынны рахунак: BY83 AKBB 3135 0000 0038 9400 0000. Центр помощи Вера.

  1. Сістэма «Расчет» (ЕРИП).

Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:

+ Система «Расчет» (ЕРИП)

+ Благотворительность, общественные объединения

+ Помощь детям, взрослым

— ЦЕНТР ПОМОЩИ ВЕРА

— Пожертвования.

Размяшчэнне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы «Разлік» (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, выканайце пошук па УНП: 591 029 371.

  1. SMS-ахвяраванне.

Калі вы з’яўляецеся абанентам мабільнага аператара life:) ці МТС, то вы можаце зрабіць ахвяраванне, даслаўшы на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) выгляду:

1222 <Школа> <Сума>

1222 ПРАБЕЛ Школа ПРАБЕЛ сума

Прыклад SMS-паведамлення: 1222 Школа 1 *

* У гэтым выпадку з вашага рахунку будзе спісана толькі ўказаная сума. Прабел паміж параметрамі абавязковы! З рахунку здымаецца сума ахвяравання і камісія; для абанентаў МТС камісія Сістэмы iPay складае 3%, для абанентаў life:) — 4,5%. Для ажыццяўлення аперацый у Сістэме iPay даступная не ўся сума балансу асабовага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш за 10 капеек для абанентаў МТС і не менш за 50 капеек для абанентаў life:). Для абанентаў Velcom дадзеная паслуга недаступная.

Падрабязней даведацца аб дапамозе дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, вы можаце на сайце www.c-vera.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024