Кіроўца Mercedes падрэзаў і спыніў аўтобус з пасажырамі ў Гродне

У Гродне на вуліцы Будзёнага кіроўца Mercedes падрэзаў гарадскі рэйсавы аўтобус і цалкам спыніўся. Падышоўшы да кіроўцы грамадскага транспарту, мужчына з Mercedes заявіў - «машына зламалася».

Канфлікт пачаўся яшчэ на вуліцы Карла Маркса, каля Галоўпаштамта. Кіроўца аўтобуса даслаў у рэдакцыю «АвтоГродно» відэа.

На запісу відаць, што каля з’езду на вуліцу Будзёнага кіроўца Mercedes спрабуе ўстаць у другі шэраг. У гэтым месцы такое здараецца: паласа для павароту направа часта запаўняецца грамадскім транспартам і кіроўцы легкавікоў спрабуюць аб’ехаць затор.

Так ці інакш, Mercedes не змог уклініцца перад аўтобусам і канфлікт пачаўся.

— Кіроўца Mercedes падрэзаў аўтобус двойчы, — напісаў у рэдакцыю «АвтоГродно» аўтар відэа. — У аўтобусе быў поўны салон пасажыраў. А што адбывалася, на відэа — усё бачна і зразумела.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024