Навіны

Самы стары гарадскі помнік. Як адкрывалі бюст Элізы Ажэшкі 90 гадоў таму

У Гродне другі тыдзень абмяркоўваюць ідэю пераносу помніка Элізы Ажэшкі ў іншае месца, якую агучыў дэпутат гарсавета Сяргей Каляда. Гарадскія ўлады плануюць вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне грамадскасці. Бюст Ажэшкі, пра які паўсталі спрэчкі - самы стары гарадскі помнік, яго ўрачыста адкрылі 90 гадоў таму, і, дарэчы, ужо пераносілі.

Так адкрывалі помнік. Фота: nac.gov.pl
Да Другой сусветнай ён стаяў у гарадскім парку, недалёка ад Тэатра лялек, піша t*t.by. Гараджане скульптуру называлі ласкава — «матулька». А паставілі яго ў 1929 годзе. Ініцыятарам выступіў магістрат горада. Нават правялі конкурс. Аўтарам помніка пісьменніцы стаў выпускнік Варшаўскай акадэміі мастацтваў Рамуальд Зерых.


«Няма куды грошы падзець?» Экскурсаводы абурыліся ідэяй перанесці помнік Ажэшкі


Урачыстае адкрыццё помніка Ажэшкі. Фота: nac.gov.pl

Помнік урачыста адкрылі 20 кастрычніка 1929 года ў скверы на тагачаснай плошчы Тэатральнай. Мяркуючы па фатаграфіях, зробленым падчас урачыстасці, на адкрыццё сабраўся ледзь не ўвесь горад. У мерапрыемстве ўдзельнічалі тагачасны беластоцкі ваявода Караль Кірсцен, маршалак польскага сената Юльян Шыманскі, гродзенскі стараста Жигмунт Рабачкевіч, віленскі ваявода Жыгмунт Бячковіч, прафесары, выкладчыкі польскіх універсітэтаў, вайскоўцы, сьвятары і інтэлігенцыя горада.

Фотаздымкаў, вядома, захавалася вельмі мала. Некаторыя з іх можна знайсці на сайце Нацыянальнага лічбавага архіва Польшчы.


«Калі перанясем, тады зможам аднавіць дамы на Басняцкай». Гісторык Ян Лялевіч пра перанос помніка Ажэшкі


Фота: nac.gov.pl
Фота: nac.gov.pl

Пад час вайны помнік знік. Потым яго знайшлі на адных з могілак Гродна. Ёсць легенда, што так гараджане хавалі бюст ад фашыстаў. Праўда, ёсць і іншая версія — немцы проста вывезлі непатрэбны пастамент з цэнтра горада.

Аднавілі помнік у 1947 годзе на тым месцы, дзе ён і знаходзіцца да цяперашняга часу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024