З вясны наступнага года ў Мінск будзе лётаць венгерскі лоўкост Wizz Air. Пра гэта tut.by паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі. Пра Гродна гаворка пакуль няма.

Па словах дырэктара дэпартамента, авіяцыйная адміністрацыя Венгрыі хоча падпісаць з Беларуссю адпаведны мемарандум. Плануецца, што лоўкост будзе лётаць па маршруце Будапешт — Мінск з вясны 2020 года штодня. Іншыя маршруты, напрыклад, у абласныя гарады Беларусі або ў іншыя сталіцы ЕС, сказаў Арцём Сікорскі, пакуль не абмяркоўваліся.

Wizz Air працуе галоўным чынам на рынку Цэнтральнай Эўропы, флот кампаніі налічвае 105 самалётаў. Вугорская авіякампанія лётае ў многія гарады Еўропы. Напрыклад, з Вільнюса авіякампанія дастаўляе пасажыраў на Кіпр, у Грэцыю, Германію, Данію, Ісландыю, Ізраіль, Нарвегію і іншыя краіны. Напрыклад, цяпер у Барселону можна купіць квіток з Вільнюса на 3 верасня за 120 еўра, білет назад на 10 верасня будзе каштаваць каля 50 еўра.

У канцы сакавіка ў Міністэрстве транспарту і камунікацый казалі: зацікаўлены, каб лоукосты прыйшлі ў абласныя гарады Беларусі.

У ведамстве паведамлялі, што прынятая канцэпцыя развіцця абласных аэрапортаў, якая мае на ўвазе стварэнне лоўкост-базы на тэрыторыі гродзенскага аэрапорта. Тады ж казалі і пра перамовы з пасольствам Венгрыі для прыцягнення Wizz Air ў аэрапорт Гродна. Аднак наконт тэрмінаў чыноўнікі адказаць не змаглі.


«Ідуць перамовы з Ryanair і Wizz Air». Як працуе гродзенскі аэрапорт і ці прыляцяць сюды лоўкосты


Раней дырэктар дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі распавядаў: «Лоўкосты сапраўды кажуць, што сочаць за нашым рынкам, што ён ім цікавы. Але далей гэтага гаворка не ідзе, на жаль».

Паводле яго слоў, лоўкост-кампаніі «просяць не толькі зніжкі на наземнае абслугоўванне, а яшчэ і пэўны адсотак за продаж д’юці-фры, іншыя ўмовы ў іх ёсць».

— Але і ў нас таксама могуць быць ўмовы. Напрыклад, давайце, вы лётаеце, не плаціце за наземнае абслугоўванне ў аэрапортах, але вы прывязіце, напрыклад, 100 тысяч турыстаў. Не вывезіце, а прывязіце.