Мужчына скраў больш за 15 тысяч даляраў і купіў квадрацыкл. У Гродне шукаюць іншых яго ахвяр

35-гадовы гродзенец падманам забраў у дзвюх жанчын больш за 15 тысяч долараў. Яго маёмасць, у тым ліку квадрацыкл, набыты на чужыя грошы, арыштавалі. Зараз Следчы камітэт шукае іншых ахвяр Ігара Уладзіміравіча Харчанкі, які падазраецца ў махлярстве, здзейсненым паўторна ў буйным памеры.

З заявай аб здзяйсненні злачынства ў органы ўнутраных спраў звярнулася жыхарка Гродна. З лістапада 2018 года па красавік 2019 года, злоўжываючы яе даверам, мужчына выкраў амаль 2300 даляраў ЗША і планшэт коштам 200 даляраў ЗША.

Падобным чынам ён у перыяд са жніўня па лістапад 2014 года выкраў больш за 13 тысяч долараў ЗША яшчэ ў адной жыхаркі Гродна.

— Падазраваны раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, сталага месца працы не мае. У мэтах забеспячэння кампенсацыі нанесенай ім шкоды і маёмасных спагнанняў накладзены арышт на маёмасць, у тым ліку на квадрацыкл, набыты за выкрадзеныя грошы, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Акрамя высвятлення фактычных абставінаў злачынстваў, следчыя сумесна з аператыўнікамі працягваюць выяўляць грамадзян, якія маглі пацярпець ад дзеянняў падазраванага.

Звяртацца з адпаведнымі заявамі можна па тэлефонах: (8−015) 72−41−39, 72−40−40 або 102.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024