Альшанка. Як рыхтуюць да адкрыцця самую вялікую школу вобласці

Сярэдняя школа № 41, размешчаная ў мікрараёне Альшанка, стане першай і пакуль адзінай школай-гігантам на Гарадзеншчыне. Зараз тут кожны дзень працуе каля пяцісот будаўнікоў: выконваюць аздобна-мантажныя работы, укладваюць падлогу, усталёўваюць дзверы, збіраюць мэблю, на днях прыедзе першая партыя шматфункцыянальных магнітных дошак для малявання. Першых класаў у новым навучальным годзе тут набяруць 24, а вось выпускнікоў хутчэй за ўсё не будзе — аддаюць перавагу атрымаць атэстат там, дзе вучыліся, піша grodnoplustv.by.

Дом за пусткай. Менавіта так тлумачыла яшчэ год таму жыхарка мікрараёна Альшанка Вікторыя Сушко свой адрас сябрам. Кажа, калі замест шырокага поля, зарослага быльнікам і травой з’явілася чатырохпавярховая школа, нават не зразумела. Маладая маці ўжо сёння марыць, як сын Максіміліян падрасце, і будзе вучыцца менавіта тут, у некалькіх метрах ад дома.

Школа пакуль выглядае, як велізарная будоўля, але з кожным днём яе тэрыторыя змяняецца. Пабудаваныя ўнутры будынка некалькі спартыўных залаў і басейны на 10 і 25 метраў абліцоўваюць пліткай, там, дзе будуць працаваць гульнявая, гімнастычная, трэнажорная і харэаграфічная залы, — шпатлюют сцены, укладваюць падлогу. Побач са школай неўзабаве з’явіцца футбольнае поле са штучным пакрыццём і бегавыя дарожкі. Дарэчы, адкрыцця школы чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Бо інфраструктурай зможа карыстацца кожны жыхар мікрараёна.

— На дадзенай школе працуе каля 500 чалавек, яны працуюць з у дзве змены, і па суботах, і па нядзелях. Праводзяцца штодзённыя вытворчыя нарады, на якіх гавораць, якія работы выкананы, што неабходна выканаць сёння, заўтра, штодзённы пастаянны вядзецца кантроль як з боку замоўцы, так і з боку генеральнага падрадчыка, — патлумачыў Алег Мацюш, галоўны інжынер дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ г. Гродна».

Гарачая пара зараз не толькі ў будаўнікоў, але і ў спецыялістаў аддзела адукацыі. Камплектаванне педагагічнага калектыву і тэхперсанала школы, пабудаванай з нуля — задача складаная і сур’ёзная. Да ўрачыстага адкрыцця навучальнай установы засталося крыху больш за месяц. Актыўна фармуецца не толькі кадравы склад школы, працуе ў поўную сілу і камісія па прыёмцы дакументаў дзяцей у першыя і наступныя класы.


— Сфарміравана ўжо адміністрацыя школы і на сённяшні дзень пададзена 1350 заяў у класы і ў тым ліку 340 заяў у першыя класы. Ужо праведзены пэўныя працэдуры па закупцы мэблі, тэхналагічнага абсталявання, вядзецца пастаўка гэтага абсталявання ў школу, — распавёў Андрэй Семанчык, начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама.

Наперадзе напружаны месяц. Калі ўсё пойдзе па плане, на 25 жніўня ўсе будаўнічыя работы тут будуць скончаны. Але, каб адкрыць школу ў Дзень ведаў, трэба яшчэ не толькі абсталяваць памяшканні, але і зрабіць генеральную ўборку. Да яе збіраюцца прыцягнуць бацькоў, дзяцей і настаўнікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024