Навіны

«Мама любіць сонейка, тата — чорныя сэрцайкі»… Гродзенскі мастак другі год летам праводзіць заняткі з асаблівымі дзецьмі

«Бачыш, якая тоўсценькая ў цябе ліса, яна ж не такая. Давай яе трохі выцягнем … «, — белая гліна можа ператварыцца ў што заўгодна, але ў лісу ніяк. Не бяда, затое атрымаўся тхор, яшчэ слімак, змяя з сінімі кругамі, невядомая птушка … «Цяпер давай рыбу ляпіць» … «А што такое рыба?»

Кожны тыдзень у ліпені мастак Аляксандр Сільвановіч прыязджае ў гродзенскі абласны Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і праводзіць творчыя заняткі.

У перапынку паміж працэдурамі, уколамі, масажам дзеці лепяць з гліны, пластыліну, малююць крэйдай, фламастарамі, робяць аплікацыі, паштоўкі-раскладушкі, якія могуць ўсміхацца. «Творчая рэабілітацыя пашырае далягляды свядомасці, развівае маторыку, дзеці пазнаюць новыя тэмы, прыёмы ў мастацтве», — кажа Аляксандр.

Вынікам павінна стаць невялікая выстава, якая адкрыецца восенню ў выставачным цэнтры «Фестывальны».

Праект «Ствараем разам» распачаты пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы, Генеральнага консульства Літоўскай рэспублікі ў Гродне, праекта Lithuanian development Cooperation.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024