У Гродне запускаюць сістэму камер, каб адсочваць аўтамабілі, якія праязджаюць на чырвоны сігнал святлафора.
Незвычайныя камеры на слупах з’явіліся ў Гродне на скрыжаванні вуліц Кабяка і Індурскай шашы. Камеры рознага кшшталту стаяць парамі ў трох месцах. Адны камеры абсталяваныя інфрачырвонай падсветкай, а іншыя — звычайнай, паведамляе autogrodno.by.
З іншага кірунку — такая ж сітуацыя (кірунак з боку рынка Паўднёвы):
У ДАІ паведамілі, што на гэтым скрыжаванні запускаецца пілотны праект з устаноўкай камер, якія будзе фіксаваць транспарт, што праязджае на забараняльны сігнал святлафора. Некаторы час сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме. Таксама камеры будуць бесперапынна запісваць усё, што адбываецца перад імі.
— Гэтае скрыжаванне абрана не выпадкова для эксперыментальнай сістэмы: тут высокая інтэнсіўнасць руху і адбываліся аварыі з цяжкімі наступствамі, — адзначыў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ Гродна Андрэй Цыдзік.
І яшчэ адна «пара» камер з боку крамы «Нарач» (былы «Вішнявец»):
Акрамя таго на Індурскай шашы арганізоўваюць «зялёную хвалю» і ўсталёўваюць электронныя шыльды, якія будуць падказваць кіроўцу аптымальную хуткасць руху.
Такія таблічкі ўсталявалі ў абодвух кірунках.
Падобная сістэма камер ужо тэставалася ў адным з абласных гарадоў Беларусі. Але «лісты шчасця» парушальнікам не прыходзілі, бо заканадаўча яшчэ не вызначаныя памеры штрафаў для атрымальнікаў падобных «лістоў». Верагодна, ад паспяховасці эксперыменту ў Гродне залежыць, наколькі хутка новая норма з’явіцца ў КоАП.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…