Фэст Lidbeer абвесціў зніжкі на квіткі

З 24 па 26 ліпеня квіткі на юбілейны фестываль Lidbeer можна набыць па зніжанай цане — 24 рублі. А з 27 ліпеня арганізатары пашыраюць комба-прапанову: цяпер набыць са зніжкай можна камплект з 5 і больш квіткоў.

Сёлета фестывалю Lidbeer спаўняецца 5 гадоў. 7 верасня на цэнтральнай пляцоўцы open-air — галоўнай сцэне — выступяць гурты з Беларусі, Украіны і Расіі «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», папулярныя поп-панкі «Агонь», «Элджей» і культавыя «Сплин» і «Чайф».

Комба-прапанова

Для адпачынку вялікіх кампаній арганізатары падрыхтавалі спецыяльную прапанову. Пры куплі:

  • ад 5 да 25 квіткоў кошт аднаго квітка складзе 25 BYN;
  • ад 26 да 49 квіткоў - 23 BYN;
  • ад 50 квіткоў і больш — 21 BYN.

Штогод арганізатары даюць магчымасць кожнаму прыняць удзел у арганізацыі аднаго з буйнейшых open-air. З 15 ліпеня па 4 жніўня на сайце voting.lidbeer.by праходзіць адбор удзельнікаў у катэгорыях «малая сцэна», «фудкорт», «рамяство» і «забавы». Любы ахвотны можа аддаць голас за таго, каго хоча ўбачыць на фестывалі ў Лідзе.

Пераможца музычнага адбору адкрые гала-канцэрт 2020 года, на сцэне якога заўсёды выступаюць легендарныя гурты.

Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by і ў аператара Ticketpro (з камісіяй).

Даведкі па тэлефоне: +375 33 387 04 15 (Яна Зайцава)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024