Апублікавалі лічбы рэальнага беспрацоўя ў Беларусі: у 15 разоў больш, чым зарэгістравана

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў лічбы рэальнага беспрацоўя ў Беларусі ў другім квартале 2019 году.

Занятасць насельніцтва ва ўзросьце 15–74 гадоў склала 67,4% (у І квартале налічылі 68%), а ўзровень беспрацоўя згодна з методыкай Міжнароднай арганізацыі працы — 4,4% (у І квартале было 4,6%). Гэта значыць, беспрацоўных каля 200 тысячаў чалавек.

Пры тым колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўнымі застаецца на парадак ніжэйшай — на 1 чэрвеня такіх было 0,3% ад працоўнай сілы, піша svaboda.org.

Раней афіцыйныя лічбы па фактычным беспрацоўі публікаваліся зусім не часта. Былі яны такія:

  • 1999 — 6,2%,
  • 2009 — 6,1%,
  • 2012 — 5,6%,
  • 2016 — 5,8%.
  • 2018 — 4,7%.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: