Беларусбанк памяняе камісіі за аперацыі з карткамі

Як паведамляе прэс-служба банка, з 1 жніўня 2019 зменяцца ўзнагароджанні за аперацыі з выкарыстаннем картак для фізічных асоб.

За зняцце гатоўкі ў банкаматах іншых банкаў (без уліку ўзнагароджання іншых банкаў) зараз прыйдзецца заплаціць банку 2,5% ад сумы (цяпер 2%).

Залічэнне на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце запатрабуе яшчэ 1,5% ад сумы валюты ўгоды ў эквіваленце бел. руб.

Безнаяўны плацеж па рэквізітах, названых трымальнікам карткі ў каналах ДБО банка будзе каштаваць 0,75 бел. руб. за кожны плацеж.

За прагляд даступнага балансу на картцы (за адну аперацыю) у прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў трэба будзе заплаціць 1,00 бел. руб., 0,5 адз. вал., 35 рос. руб .; у прыладах банкаў-нерэзідэнтаў - 1,50 бел. руб., 0,8 адз. вал., 45 рас. руб.

Акрамя таго, зменіцца кошт абслугоўвання картак, перавыпуск у выпадку страты, вырабу дублікатаў, блакавання міжнародных картак, карыстання паслугай SMS-апавяшчэнне ды інш. па рахунках, адкрытых у замежнай валюце.

Поўны спіс зменаў можна знайсці тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024