У Гродне ўпершыню пакажуць фільм «Хаціка» ў беларускай агучцы

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды» ў Гродне на вялікім экране ўпершыню пакажуцьфільм"Хаціка" ў агучцы на беларускай мове. Сеансы ў кінатэатры «Космас»адбудуцца 26 ліпеня ў 17:00, а таксама 27 і 28 ліпеня ў 17:20. Агучка і пракат стужкі рэалізаваны кампаніяй"Кінаконг" пры падтрымцы генеральнага партнёра праекта — кампаніі velcom | A1.

Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролівыйшла ў 2009 годзе і яшчэ раз нагадала свету аб кранальнай гісторыі сяброўства сабакі і чалавека. Фільм з’яўляецца рэмейкам японскай стужкі 1987 года і заснаваны на рэальных падзеях з жыцця сям'і прафесара Такійскага ўніверсітэта Хідэсабура Уэна, якому ў 1923 годзе мясцовы фермер падарыў шчанюка пароды акіта-іну. У галівудскай версіі фільма маленькага Хаціка знаходзіць професар Уілсан.Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства — настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся, але сабака ўсё адно прыходзіў сустракаць яго кожны дзень цягам яшчэ дзевяці гадоў.

Беларускамоўная прэм’ера «Хаціка» адбылася ў Мінску ў Міжнародны дзень сабак 2 ліпеня. Зараз магчымасць убачыць карцінуз'явілася і ў жыхароў Гродна.

Паказы стужак ад «Беларускіх уікэндаў» у гродзенскіх кінатэатрах праходзяць не ўпершыню: у сакавіку тут ужо ішло ў пракаце захапляльнае фэнтэзі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» рэжысёра Эндру Адамсана, а ў чэрвені - легендарны блокбастар Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар-2» у 3D.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom| A1, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх — «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненыя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно — фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома».

Падрабязная інфармацыя аб праекце «Беларускія ўікэнды"і яго іншых паказах — на сайтах kinakong.by и velcom.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024