У Гродзенскай вобласці за паўгода павялічылася колькасць самазанятых

За першае паўгоддзе ў Гродзенскай вобласці на 30% павялічылася колькасць грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўнаму прынцыпу з выплатай адзінага падатку. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.

У першым паўгоддзі 2019 года дзейнасць на ўмовах самазанятасці ажыццяўлялі амаль 4,7 тыс. чалавек, што на 1,1 тыс. больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ад такой катэгорыі плацельшчыкаў адзінага падатку ў бюджэт паступіла звыш Br484,9 тыс. Гэта на 40% больш, чым у аналагічны перыяд 2018 года. «Адным з самых папулярных відаў дзейнасці сталі паслугі цырульніка. У мінулым годзе выплату адзінага падатку ажыццявілі 410 занятых у гэтай сферы людзей, у 2019 годзе іх колькасць перавысіла 900 чалавек», — адзначылі ў інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці.

Узрасла колькасць грамадзян, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль прадукцыяй кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насеннем і расадай, жывёламі, творамі жывапісу, графікі, скульптуры, вырабамі народных мастацкіх рамёстваў. Стала больш у рэгіёне і рэпетытараў.

Асноўная колькасць плацельшчыкаў засяроджана ў Гродне — 33% ад агульнага іх ліку. У вобласці найбольшая колькасць самазанятасці склалася ў Лідскім, Ваўкавыскім, Слонімскім і Навагрудскім раёнах.

У МПЗ па Гродзенскай вобласці распавялі, што адкрыць сваю справу можна на працягу аднаго дня. Для гэтага неабходна звярнуцца з паведамленнем ў падатковы орган, паказаўшы ў ім від дзейнасці, перыяд і месца яго ажыццяўлення. Пасля выплаты адзінага падатку, суму якога разлічвае падатковы інспектар, дзейнасць ужо можа быць пачатая. Выплата падатку ажыццяўляецца кожны месяц. У тым выпадку, калі ў якім-небудзь з месяцаў дзейнасць ажыццяўляцца не будзе, то і выплату адзінага падатку ажыццяўляць не варта. Пры наяўнасці статусу шматдзетнай сям'і, дасягненні пенсійнага ўзросту і (або) пры наяўнасці групы інваліднасці, прадастаўлена права для прымянення льготы ў выглядзе зніжэння на 20% стаўкі адзінага падатку, а пры наяўнасці адначасова двух падстаў - на 45%. Кансультацыю па пытаннях парадку вылічэння і выплаты адзінага падатку можна атрымаць у падатковых органах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024