Людзі і справы

У OldCity прывезлі «гарадское піяніна»: на ім можа сыграць кожны

У ГЦ OldCity 19 ліпеня ўсталявалі гарадское піяніна, якое сімвалізуе хуткае адкрыццё 8-га Біг-Міні-фестывалю вулічнага мастацтва ў Гродне. Сыграць на музычным інструменце можа любы жадаючы.

Па словах арганізатараў, піяніна будзе знаходзіцца ў поўным распараджэнні гараджан да самага адкрыцця фестывалю, пасля чаго яго перавязуць у цэнтр горада, на вуліцу Савецкую.

«Напярэдадні фестывалю да нас пачалі звяртацца гродзенцы з нагоды піяніна, — распавядае адна з арганізатараў фэсту Анастасія Роўба. — Мы не маглі адмовіць гараджанам, таму вырашылі не толькі ўсталяваць піяніна зноў, але і трохі падоўжыць творчае задавальненне. ГЦ OldCity з радасцю пайшоў нам насустрэч, акрамя гэтага, аказаў падтрымку ў трансферы замежных артыстаў для Біг-Міні фестывалю».

Гарадское піяніна ў мінулым годзе карысталася папулярнасцю ў гараджан. Музычны інструмент яшчэ доўга стаяў пасля фестывалю.

«Для вулічнага мастацтва не патрэбна сцэна, зала для гледачоў і квіткі. Ёсць толькі інструмент і майстэрства артыста. Гэта асаблівасць вулічнага жанру: тут не так важна імя артыста, як здольнасць прыцягнуць увагу публікі сваёй творчасцю», — дадала Анастасія Роўба.


Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродне 27 ліпеня. У ім возьмуць удзел каля 300 артыстаў з сямі краін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024