У Гродзенскай вобласці п’яныя хлопцы пайшлі лавіць ракаў. Улоў «пацягнуў» на 5 тысяч долараў

Фота: prokuratura.gov.by

У сярэдзіне мая трое жыхароў гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца пасля выпіўкі вырашылі налавіць ракаў у возеры побач. Улоў пацягнуў на 5 тысяч долараў і крымінальную справу, піша TUT.BY са спасылкай на пракуратуру Гродзенскай вобласці.

Хлопцы знаходзіліся каля возера ў аграгарадку Алекшыцы – фонда запасу рыбалоўных угоддзяў. П’яная кампанія вырашыла пацешыцца: яны вылоўлівалі ракаў і выкідалі на бераг.

Але здабываць ракаў у гэты перыяд у рыбалоўных угоддзях было забаронена (для Брэсцкай і Гомельскай абласцей забарона дзейнічае з 20 сакавіка па 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай – з 1 красавіка па 30 мая, а ў Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня).

Вылаўленыя 84 рака «пацягнулі» на крымінальную справу па ч.4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса. Шкоду прыродзе ацанілі ў суму каля 10 тысяч рублёў, то бок асабліва буйны памер.

У ходзе расследавання хлопцы добраахвотна пакрылі суму прэтэнзій. Крымінальная справа была спынена згодна з арт. 86 КК: замест крымінальнай фігурантаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. У якасці пакарання кожны з іх заплаціць штраф у 30 базавых велічыняў (765 рублёў).

У Гродзенскай вобласці п'яныя хлопцы пайшлі лавіць ракаў. Улоў «пацягнуў» на 5 тысяч долараў

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: