Новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя ўводзяцца ў Беларусі з 1 жніўня

Стандарты распрацаваны ў адпаведнасці з падпраграмай «Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» і ўтрымліваюць патрабаванні да канструкцыі і ўстаноўкі пад’ёмных механізмаў і тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія забяспечваюць бяспечнае перамяшчэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі, піша БЕЛТА.

У прыватнасці, СТБ ISO 23 599−2019 закліканы дапамагчы невідушчым людзям арыентавацца ў прасторы дзякуючы зручнаму размяшчэнню спецыяльных элементаў - тактыльных паказальнікаў, якія забяспечваюць правільнае ўспрыманне інфармацыі, якая перадаецца праз тактыльныя паверхні як у памяшканнях, так і на адкрытых пляцоўках — паблізу пешаходных пераходаў, чыгуначных платформаў, пандусаў, эскалатараў, ліфтаў.

Стандарт СТБ EN 81−82−2019 накіраваны на павышэнне даступнасці ліфтаў для ўсіх пасажыраў, уключаючы пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі, СТБ ISO 19 026−2019 — на рашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца пажылыя грамадзяне, людзі з інваліднасцю пры карыстанні грамадскімі прыбіральнямі (стандарт устанаўлівае патрабаванні да формы, колера, размяшчэння кнопак змыва, выкліку).

СТБ ISO 10 865−2-2019 усталёўвае метады выпрабаванняў і патрабаванні да канструкцыі, характарыстыках і маркіроўкі сістэм мацавання крэслаў-калясак, а таксама да адпаведных інструкцыяў і папярэджанняў. «Бяспечная перавозка звычайна патрабуе дадатковага абсталявання для замацавання, утрымання крэслаў-калясак у аварыйных сітуацыях. Стандарт прапануе альтэрнатыўныя рашэнні для эфектыўнага выкарыстання прасторы, выгоды і незалежнасці пасажыраў падчас паездкі», — патлумачыла вядучы інжынер БелДІСС.

СТБ EN 12 182−2019 устанаўлівае агульныя тэхнічныя патрабаванні і метады выпрабаванняў прылад, якія адносяцца да медыцынскага абсталявання. У іх ліку артапедычныя прыстасаванні для хады, крэслы-калыскі, пратэзы, хадункі, кія.

Новыя стандарты ствараліся пры падтрымцы грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў і Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра, адпавядаюць сучасным міжнародным патрабаванням.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024