Спадчына

«Карціна распавяла праўдзівую гісторыю». У Гродне паказалі фільм пра вызваленне горада ў ліпені 1944

У 75-гадовую гадавіну вызвалення Гродна ад нямецкай акупацыі ў кінатэатры «Чырвоная зорка» паказалі фільм з рэдкімі кадрамі кінахронікі ліпеня 1944 года. Яны ўпершыню былі паказаны на вялікім экране.

22-хвілінны фільм пад назвай «75 гадоў вызвалення Беларусі. Вызваленне горада Гродна» падрыхтаваў тэлеканал «Гродна Плюс» сумесна з гісторыкамі Дзмітрыем Люцікам і Дзмітрыем Кіенкам.

«Хочам паказаць поўную карціну вызвалення Гродна»

На прэм’еру запрасілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалялі Гродна ў ліпені 1944 года.

«Дзесьці два гады таму, будучы ў камандзіроўцы ў Расіі, я даведаўся пра кінахроніку 1944 году — здымкі вызвалення Гродна, — распавядае дырэктар „Гродна Плюс“ Сяргей Мазайла. — Загарэўся ідэяй хоць бы паглядзець гэтую кінахроніку. Праз два гады яна ў нас з’явілася і дзякуючы нашым гісторыкам мы зрабілі фільм. Іх гісторыя і наша відэа. У фільме мы адкрываем новыя факты і тэмы для абмеркавання. Мы ведаем, што ёсць яшчэ адна кінахроніка, калі Гродна вызваляла кавалерыя. Яна ёсць у Расіі і мы вядзем перамовы, каб яе набыць. У будучыні хочам паказаць поўную карціну вызвалення Гродна».

«Аналіз кінахронікі толькі пачынаецца»

У аснову фільма легла кніга гродзенскага гісторыка Дзмітрыя Люціка «Горящий июль 44-го». Яна выйшла каля 10 гадоў таму пры дапамозе калегі, кіраўніка групы ваеннай гісторыі «Рубон» Дзмітрыя Кіенкі.

«Упершыню ў гісторыі нашага горада атрымалася займець такую ​​кінахроніку, — кажа Дзмітрый Люцік. — Ёсць цікавыя кадры Гродна і Гродзеншчыны. У нас у горадзе да гэтага моманту было літаральна некалькі хвілін кінахронікі: трохі нямецкай і савецкай. Так што новыя кадры для нас гэта знакавая падзея.

Гэтую справу трэба працягваць. Мы ведаем, што ў архівах яшчэ ёсць фільмы, як мінімум яшчэ адзін з фарсіраваннем Нёмана гвардзейскім корпусам генерала Аслікоўскага. Новыя кадры будуць цікавыя не толькі гісторыкам і краязнаўцам, але і гродзенцам, якія далёкія ад гісторыі. Аналіз кінахронікі толькі пачынаецца і ўжо зараз мы разумеем, што многае ў цэнтральнай частцы горада было страчана".

«Фільм раскажа іншым пра вызваленне нашага горада»

16 ліпеня Гродна святкуе 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецкай акупацыі. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень у ходзе наступальнай аперацыі «Баграціён» часткі Чырвонай арміі вызвалілі Гродна. Праўда, левабярэжную частку горада немцы пакінулі толькі праз 8 дзён. Ветэраны былі ў захапленні ад фільма і далі свой каментар.

«Гэтая карціна распавяла праўдзівую гісторыю. Асабліва знаёма бамбаванне над Нёманам, — расказвае ветэран Зінаіда Судакова. — Гэта было жудасна, не апісаць словамі. Якраз у тыя дні наша падраздзяленне будавала пантонныя масты на рацэ. Не паспявалі зрабіць, як немцы ўсё разбуралі. Кожныя 5−10 хвілін самалёты лёталі і бамбілі. Немагчыма было пераправіцца. Гэта ўсё памятаю, і добра, што ёсць такі фільм, які раскажа іншым пра вызваленне нашага горада».


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024