У выхадныя ДАІ затрымала 173 п’яных кіроўцы

У выхадныя ДАІ затрымала 173 п’яных кіроўцы. Пра гэта ў Telegram-канале праінфармавала афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

«Выхадныя скончыліся, аднак інфармацыя аб стане дарожнай бяспекі пакідае жадаць лепшага. Кіраваць транспартнымі сродкамі ў п’яным выглядзе дазволілі сабе 173 грамадзяніна. Радуе адно — ніхто не пацярпеў. Статыстыку „п'яных рулёў“ папоўнілі двое праваахоўнікаў, якія знаходзіліся па-за службай», — напісала Вольга Чамаданава.

У паведамленні адзначаецца, што ініцыятывай МУС з’яўляецца ўзмацненне пакарання для нецвярозых кіроўцаў, а таксама павелічэнне штрафаў у залежнасці ад градацыі стану алкагольнага ап’янення.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024