
Кнігу “Давыд Гарадзенскі. Герой і легенда” напісаў Мікалай Малішэўскі і прэзентаваў яе ў Гродне 10 ліпеня. Яна адрасавана шырокаму колу чытачоў і раскрывае паходжанне, біяграфію і гібель Давыда Гарадзенскага.
Кніга выйшла накладам 90 асобнікаў у выдавецтве “ЮрСаПрынт”. Там жа можна купіць кнігу.
– Давыд Гарадзенскі цяпер вядомы ўсім гродненсцам і шматлікім беларусам. Ёсць шэраг публікацый аб ім у асноўным у артыкулах, у энцыклапедыях. І ў той жа час ні адной кнігі, на жаль, прысвечанай гэтаму чалавеку, не было ні ў дасавецкі, ні ў савецкі, ні ў постсавецкі час, – тлумачыць жаданне напісаць кнігу аўтар. – Фармальна лічылася, што вельмі мала крыніц. Але крыніц даволі шмат.
Мікалай Малішэўскі выкарыстаў больш за 70 крыніц, у асноўным еўрапейскіх. У тым ліку і дакументы з часу героя. Напрыклад, ліст князь Мазавецкі са скаргамі на Давыда Гарадзенскага Папе Рымскаму, які быў напісаны ў 1324 годзе – за два гады да гібелі палкаводца.
Аўтар кажа, што ёсць некаторыя сведчанні, хоць і сумнеўныя, што ў Давыда Гарадзенскага засталіся нашчадкі – па меншай меры, адзін сын. Хоць лічыцца, што яго дзяцей забілі крыжакі.
Плануецца перавыданне кнігі, у якім будуць крыніцы, спасылкі, заўвагі, яшчэ адзін падзел, дакументы і ілюстрацыі.
Давыд Гарадзенскі (1289-1326) – дзяржаўны дзеяч і палкаводзец Вялікага княства Літоўскага, адзін з галоўных ваеначальнікаў вялікага князя літоўскага Гедыміна, каштэлян гродзенскі. Ні разу не меў паразы ў бітвах з крыжакамі.
Мужчына даведаўся, што яго даўні знаёмы арыштаваны па крымінальнай справе. Тады ён звярнуўся да яго…
Медыкі Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы фіксуюць рост траўматызму. Таму горкі, дзе часцей за ўсё…
Вуліцы, дворыкі і гандлёвыя галерэі Беластока сталі часткай вялікай гарадской гульні. Першы ў 2026 годзе пешаходны квэст прайшоў…
Рэгістрацыя хатніх сабак і катоў — абавязковая працэдура, якая займае мінімум часу і праводзіцца бясплатна.…
Пра трагедыю, якая адбылася ў двары па праспекце Купалы ў Гродне, паведамляе сайт Newgrodno.by. Афіцыйнай…
У 2026 годзе ў медыцынскія ўстановы Гродзенскай вобласці паступяць тры новыя мамографы. Іх купяць на…