Тэмпература паветра ў Беларусі ў першай дэкадзе ліпеня была на 2−6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Пра гэта паведамляе БелТА, піша Белсат.

І хоць 1 ліпеня на многіх метэастанцыях краіны тэмпература перавысіла 35 градусаў, першая дэкада ліпеня была халоднай. Большую яе частку сярэднясутачная тэмпература была на 2−6 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Ападкаў выпала каля нормы. Больш за ўсё — у Віцебскай вобласці (139% кліматычнай нормы), а менш за ўсё — у Магілёўскай (59% ад кліматычнай нормы).

Па словах сіноптыкаў, у бліжэйшы тыдзень тэмпературны фон таксама будзе ніжэйшы за кліматычную норму.