Навіны

Праваабаронцы: эксгумацыя Каліноўскага адбываецца пры маўчанні з боку афіцыйнай Беларусі

8 ліпеня пачаліся раскопкі магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. Ініцыятарам раскопак выступіла Літва, дзе два гады таму былі знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага. Дзеля праверкі коду ДНК літоўскія ўлады звярнуліся да Беларусі з просьбай аб даследаванні парэшткаў блізкага сваяка знакамітага паўстанца, піша r**yja.com.

Эксгумацыя адбываецца ў маўчанні з боку афіцыйнай Беларусі, кажа грамадcкі назіральнік Уладзімір Хільмановіч:

— Дзякуй Богу, што мы хаця б дамагліся таго, што нам паведамілі, якія будуць дзеянні адбывацца, і больш таго, абодва мы былі дапушчаныя як грамадскія назіральнікі, я і Юры Глебік, які штодзённа там прысутнічае ад пачатку да канца і мае магчымасць назіраць за гэтым працэсам. Дагэтуль, на жаль, нават цяпер на сайце Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь я не знайшоў афіцыйнай інфармацыі. Спадзяюся, што яна неўзабаве з’явіцца. Тым больш, што працэсуальна ўсе працы праходзяць у адпаведнасці з заканадаўствам.

Дагэтуль многія з беларусаў, што хацелі ўшанаваць памяць паўстанцаў, караліся штрафамі. Уладзімір Хільмановіч спадзяецца, што сітуацыя зменіцца да лепшага:

— Былі гады, калі ўлада не замінала нам ушаноўваць паўстанцаў у Якушоўцы і Свіслачы. Я думаю, што магчыма новыя кіраўнікі, ці кіраўнікі вышэйшага рангу, якія знаходзяцца ў Менску, дадуць такі загад, каб не перашкаджалі ўшаноўваць памяць, таму што гэта не нейкія дэманстрацыі, не мітынгі, гэта проста права на гістарычную памяць, якое не патрабуе ніякіх падаванняў заявак, гэта права кожнага чалавека, кожнага народу ўшаноўваць сваіх нацыянальных герояў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024