У Беларусі хочуць забараніць аднаразовы пластыкавы посуд у грамадскім харчаванні

Фота: pixabay.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) запытала ў Міністэрстве аховы здароўя, Мінжылкамунгас, Дзяржстандарце, Мінпрыроды і ў бізнесу інфармацыю адносна выключэння выкарыстання ў аб’ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду, піша TUT.BY.

«У адпаведнасці з пунктам 2 даручэння Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2019 г. № 02/102-243/7608р аб неабходнасці прапрацоўкі пытання выключэння выкарыстання ў аб’ектах грамадскага харчавання пластыкавага аднаразовага посуду» МАРГ просіць дзяржорганы і бізнес-саюзы да 25 ліпеня 2019 года акрэсліць сваю пазіцыю па гэтым пытанні, гаворыцца ў лісце антыманапольнага ведамства.

Ведамства просіць пазначыць праблематыку пры ўтылізацыі пластыкавага аднаразовага посуду і яе аб’ёмы. МАРГ таксама падлічыць колькасць аб’ектаў грамадскага харчавання, якія выкарыстоўваюць пластык, і вывучыць абставіны, якія перашкаджаюць выкарыстанню ў аб’ектах грамадскага харчавання сталовай посуду.

Варта нагадаць, што ў Беларусі у 2019 годзе прынята дырэктыва № 7, у якой гаворыцца аб паэтапным зніжэнні колькасці поліэтыленавай упакоўкі і замяшчэнні яе пакаваннем бяспечным, у тым ліку са шкла і паперы.

Еўрапарламент у канцы сакавіка ўвёў на тэрыторыі ЕС забарону на аднаразовыя пластыкавыя талеркі, кантэйнеры, шклянкі, посуд для фастфуду, відэльцы, нажы, лыжкі. Табу накладзена таксама на вытворчасць кактэйльных саломінак і ватных палачак. Закон уступіць у сілу ў 2021 годзе.

У Беларусі хочуць забараніць аднаразовы пластыкавы посуд у грамадскім харчаванні

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: