Шэнгенскія візы падаражэюць да € 80 у 2020 годзе

З 2020 года за атрыманне шэнгенскай візы давядзецца заплаціць не € 60, а € 80. Адпаведнае рашэнне Рады Еўрапейскага звязу адносна зменаў у Візавы кодэкс апублікаванае 12 ліпеня ў афіцыйным часопісе ЕЗ, піша Белсат.

Яно мусіць ужывацца з 2 лютага 2020 года, гаворыцца ў дакуменце. Гэта будзе датычыць і беларусаў.

Разам з тым для беларускіх уладаў вельмі нявыгадна дасягнуць сітуацыі, калі візы для беларусаў стануць 80.

«Гэта вельмі непапулярная мера. Таму думаю, што наш МЗС зробіць усё, каб паспець узгадніць пытанне візавай лібералізацыі. Да канца 2019 года мы атрымае як мінімум € 35 замест € 80 або € 60», – лічыць генеральны дырэктар «ЕўраБеларусі» Улад Вялічка.

Згодна з новымі правіламі заяўнікі таксама змогуць падаваць свае заяўкі за 6 месяцаў да планаванай паездкі замест існых 3 месяцаў, а таксама запаўняць і падпісваць свае заяўкі ў электронным выглядзе. Няпоўнагадовыя ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў могуць быць вызваленыя ад платы за візу.

Турысты з станоўчай гісторыяй візаў змогуць атрымліваць шматразовыя візы тэрмінам дзеяння ад 1 да 5 гадоў.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: