Упершыню ў Гродне пройдзе рэаліці-шоў Top-model Eurostar

У ім могуць прыняць удзел дзяўчаты і хлопцы ад 18 да 25 гадоў. Прыём заявак адкрыты да 24 ліпеня. А 24 і 25 ліпеня пройдзе кастынг. Каб пазмагацца за галоўны прыз — сур’ёзны замежны кантракт — неабавязкова мець вопыт у сферы мадэлінгу. Арганізатары шукаюць фактурных і унікальных асоб, якія змогуць зацікавіць не толькі знешнасцю, але і ўнутранай прыгажосцю, піша grodnoplustv.by.

У рэаліці-шоў удзельнікаў чакаюць фотасесіі, дэфіле — па заканчэнні праекта кожны зможа стварыць сабе партфоліа, якое дапаможа пабудаваць кар’еру ў мадэльным бізнэсе. Па задумцы арганізатараў, дзяўчыны і хлопцы не будуць ведаць пра выпрабаванні. У прызначаны час і ў вызначаным месцы усе 22 удзельніка сустрэнуцца, каб даказаць: яны могуць стаць прафесіяналамі.

— Нашы ўдзельнікі будуць хадзіць па подыўме з элементамі танца. Таму ўдзельнікі павінны развіваць пластыку, па гэтай тэме будуць майстар-класы. Вогавы кірунак. Гэта будзе цікава, незабыўна, ярка. Мы чакаем удзельнікаў, якія хочуць заявіць пра сябе на ўсю краіну, — кажа Ала Янчук, арганізатар рэаліці-шоў Top-model Eurostar.

Кожны тыдзень адзін з удзельнікаў будзе пакідаць праект. Члены журы вызначаць трох намінантаў, а гледачы змогуць выратаваць аднаго. Дзённікі праекта будуць транслявацца на афіцыйным youtube-канале рэаліці-шоў Top-model Eurostar і ў эфіры тэлеканала «Гродна Плюс». Раней такога маштабнага мадэльнага праекта ў Гродне не было. Арганізатары запэўніваюць: першы сезон стане папулярным: знойдзе свайго гледача, а ўдзельнікі змогуць паспрабаваць сябе ў гэтай сферы не толькі ў рамках праекта, але і за яго межамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024