Суд вынес прысуд жыхару Гродзенскага раёна, які да смерці збіў сваю маці

Падрабязнасці крымінальнай справы «Перспектыве» распавёў старшы памочнік пракурора Гродзенскага раёна Артур Валентукевіч. Мужчына, 1980 года нараджэння, прыйшоў дадому ў стане алкагольнага ап’янення. Яму не спадабалася, што ў двары ляжыць дыван, які маці абяцала прыбраць, але так гэтага і не зрабіла. На гэтым фоне паміж імі разгарэўся канфлікт. У парыве злосці сын схапіў лаўку і пачаў наносіць ўдары сваёй 60-гадовай маці, якая адпачывала ў гэты час на ложку. Біў па розных частках цела.

Як паказала экспертыза, усяго мужчына нанёс маці 11 удараў, 6 прыйшліся ў вобласць галавы. Пасля гэтага ён сышоў. Пазней у судзе сказаў, што думаў, нібыта маці была жывая. Вярнуўся дадому праз пару дзён, жанчына не падавала прыкмет жыцця. Ён пайшоў да суседа і паведаміў пра здарэнне. Той патэлефанаваў у міліцыю. Дарэчы, мужчына, які раней не быў судзімы, але вёў асацыяльны лад жыцця, па месцы працы характарызаваўся адмоўна, не хацеў працаваць, п’янстваваў.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу. Абвінавачаны не стаў яго абскарджваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024