У Беластоку невядомыя збілі грамадзян Беларусі і Расеі

Напад між іншым на грамадзян Беларусі і Расеі адбыўся 29 чэрвеня на вуліцы Звержынецкай у Беластоку. Пра гэта паведамілі самі пацярпелыя гродзенец Аляксандр Лаўрэнцьеў і калінінградзец Алег Савін, піша racyja.com.

– Была ў нас, скажам, неспадзяванка, калі нас, хутчэй за ўсё, праз нашыя цішоткі з надпісам  “Беларусь” і Пагоню выправаджвалі дамоў, – расказаў Аляксандр Лаўрэнцьеў. – Мы звярнуліся ў паліцыю. Бо нас спачатку асляпілі з перцавага балона, а пасля збілі. Зараз вядзецца следства.

Алег Савін таксама разлічвае на справядлівую рэакцыю паліцыі: “Гэта быў фактычна мой першы дзень у Беластоку. Я быў у многіх гарадах Польшчы – Гданьску, Ольштыне, Варшаве – нідзе я не сутыкаўся з такім”.

Хлопцы звярнуліся ў мясцовую паліцыю, прадстаўнік якой пацвердзіў факт рэгістрацыі заявы ад замежных грамадзян датычна здарэння на Звержынецкай. Што праўда падрабязнасцяў не раскрылі.

Па словах пацярпелых, нападнікаў было ад чатырох да пяці чалавек. „Спачатку яны напалі на моладзь, якая знаходзілася непадалёк, а потым пераключыліся на нас. Наша кампанія складалася з трох чалавек”, – падсумаваў Алег Савін. Абодва хлопцы з’яўляюцца грамадскімі актывістамі ў сваіх краінах, але прыехалі ў Беласток на працу, звязаную з будаўніцтвам.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: