Другі дзень раскопак магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. Фота

У Свіслачы на магіле Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстання 1863−64-х гадоў Кастуся Каліноўскага, пачаўся другі дзень раскопак. Ідзе дождж.

У першы дзень быў дэмантаваны камень з крыжам, меншы камень з крыжам, знятая плітка і верхні слой зямлі, піша harodniaspring.org. Ідзе праліўны дождж, але працы працягваюцца. Раскоп накрыты тэнтам і магілу цэлую ноч ахоўвала міліцыя.

Раскопкі вядуць антраполаг Мікалай Памазанаў і археолаг Вадзім Кошман. Літоўскі бок навукоўцаў узначальвае прафесар антрапалогіі Вільнюскага ўніверсітэту Рымантас Янкаўскас.

Мясцовыя людзі цікавяцца тым, што адбываецца на могілках. Прадстаўнікі Следчага камітэту не шматслоўныя, і сёння іх пакуль што мала.

Назіральнікі ад грамадскасці, гарадзенскі праваабаронца, журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч і мясцовы свіслацкі грамадска-палітычны актывіст Юрась Глебік сочаць за працэсам. Гэтая магіла ёсць месцам ушанавання памяці паўстанцаў і ўсіх герояў палеглых за Беларусь.

Літоўскі бок спадзяецца па парэштках Віктара Каліноўскага ідэнтыфікаваць яго брата Кастуся Каліноўскага, урачыстае перазахаванне парэшткаў якога адбудзецца ў гэтую восень у Вільні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024