Бярыце пледы. У Гродне праходзіць «Кінемо» — фестываль нямога кіно пад жывую музыку

У Гродне 5 ліпеня паказалі першы фільм праграмы «Кінемо» гэтага года. Беларускі фестываль нямога кіно і жывой музыкі праходзіць ужо сёмы раз, у Гродне — шосты. Старыя чорна-белыя фільмы круцяць пад адкрытым небам пад сучасную музыку ў жывым выкананні.

Учора ва ўнутраным дворыку Музея гісторыі рэлігіі складана было знайсці свабоднае месца. Гродзенцы прыйшлі з сябрамі і блізкімі, з дзецьмі старэйшага ўзросту, з пледамі і гарбатай у тэрмасах.

Марына Буткевіч, арганізатарка фестывалю
Трохдзённы фестываль пачалі з фільма «Кінааператар» (The Cameraman, 1928 г.) Бастара Кітана і Эдварда Сэджвіка, дзе грае і сам Бастар Кітан.

«Гэта наш самы любімы комік, напэўна, мы ніводнага фэсту не праводзілі без яго, — прызналася Марына Буткевіч, арганізатарка фестывалю. — Яго твар немагчыма забыць».

«Усё сваё добрае кіно Бастар Кітан здымаў на сваёй кінастудыі, пазней ён перайшоў у Галівуд, у студыю „Метра-Голдвін-Маер“. „Кінааператар“ — першы яго фільм на гэтай кінастудыі і апошні „кітанаўскі“ фільм, у яго стылі». Пасля студыя задушыла індывідуальнасць рэжысёра, і ён сам называў пераход туды сваёй самай вялікай памылкай. Поспех вярнуўся да яго толькі ў старасці, але ён ужо не мог выконваць свае трукі.

Калісьці Кітана спыталі, як ён робіць свае трукі, падае і так лёгка ўстае. Ён адказаў: «Так, вельмі балюча. Але я ўстаю і іду далей». Фільм «Кінааператар» аб тым, як не здавацца на шляху да сваёй мары. Бастар Кітан там адыграў вулічнага фатографа, які закахаўся ў дзяўчыну, і вырашыў уладкавацца аператарам-дакументалістам у буйную фірму, дзе яна працавала. Крок за крокам, падаючы і паднімаючыся, ён дамагаўся і працы, і любові дзяўчыны.

«Яшчэ ніхто не дамогся сваёй мэты, не нарабіўшы спачатку кучу памылак. Вы павінны імкнуцца да сваёй мэты і не адступаць», — знакавая фраза з фільма.

Учорашні паказ быў класічным таперскім. Таперы — музыкі, якія ў эпоху нямога кіно суправаджалі паказы нескладанымі імправізацыямі. Піяніна часта было не вельмі якасным, прыходзілася моцна ўдараць па клавішах, адсюль слова «тапер»: ад французскага «taper» — «стукаць».

«Кінааператара» суправаджаў фартэпіянны дуэт Наталлі Котавай і Валерыя Баравікова, салістаў філармоніі. Упершыню на «Кінемо» можна было паслухаць гульню ў чатыры рукі. Дуэту ўжо 21 год, музыканты добра зграныя і супрацоўнічаюць са мноствам сімфанічных аркестраў. З 2008 года яны арганізатары музычных вечароў Duetissimo, на якіх выступаюць фартэпіянныя дуэты з розных краін.

6 ліпеня пакажуць фільм Эрнста Любіча «Горная кошка» (Германія, 1921). У ім здымалася актрыса польскага паходжання Пола Негры, зорка нямога кіно і сэкс-сімвал таго часу. У горным умацаванні ў неіснуючай краіне жыве лейтэнант Алексіс, франт і сэрцаед. Аднойчы на ​​дарозе на яго напала шайка разбойнікаў. Пры гэтым дачка правадыра разбойнікаў паспела закахацца ў лейтэнанта. Дзёрзкую камедыю знялі праз тры гады пасля Першай сусветнай вайны. Гродзенскі паказ пройдзе пад музыку польскай аўтаркі Аляксандры Хмелеўскай у выкананні Аляксандры Хмелеўскай (фартэпіяна) і Віталя Эпава (саксафон).

У трэці вечар упершыню на фестывалі «Кінемо» будзе ўкраінскі дзіцячы фільм 20-х гадоў, адзін з нешматлікіх якія захаваліся наогул — «Прыгоды Паўцінніка» (1929). У ім здымаліся сапраўдныя хлопчыкі-беспрытульнікі, шмат кадраў Кіева 1928 года. Марына Буткевіч апісала фільм як дакументальную здымку ў лірычным стылі.

Усе паказы пачынаюцца, а 22:00, госці збіраюцца з 21:30, білет можна купіць папярэдне ў касе музея або ў дзень паказу на месцы.

Арганізатары паказаў: праект «Cinemascope», Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў і Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.


История возникновения армии уходит достаточно глубоко в прошлое. О многих венных тайнах и событиях разных времен вы сможете узнать н портале http://armflot.ru/. Интересный и увлекательный портал, который расскажет вам много интересного.


Падзяліцца
Меткі: кіномузыка

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024