Стрыптызёркі з Гродна зрабілі фота на мясцовым Кургане Славы

Супрацоўніцы гродзенскага стрып-клуба «Рэлакс» зняліся на танку. Гэтым фотаздымкам клуб павіншаваў падпісчыкаў у сацсетках з Днём Незалежнасці, піша n*.by.

Вось толькі фота было зроблена каля Кургана Славы — гэта мемарыяльны комплекс, які ўшаноўвае памяць загінулых у Другой Сусветнай вайне. Каля Кургана знаходзіцца Алея Героеў, побач з якой і выстаўленая ваенная тэхніка. У тым ліку і тыя танкі.

Дарэчы, фідбэк аказаўся не асабліва пазітыўным. Фота разышлося па сацсетках, але карыстальнікі ў асноўным абураюцца здымкам.

«Наша Н**а» звярнулася па каментар у стрып-клуб. Нейкая Алена (прозвішча назваць адмовілася) паведаміла, што працуе дырэктарам клуба.

«Я не хачу адказваць на пытанні. Таму што я цалкам падтрымліваю палітыку, якую праводзіць наш прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Я паважаю ўсе святы, шаную законы і шчаслівая, што жыву ў гэтай краіне. І ўвесь калектыў таксама, — запэўніла яна. —

І гэта ўвесь каментар. Так і напішыце. А калі маеце нейкія пытанні, то можаце звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Я асабіста там вельмі часты госць. Што я там раблю, я вам расказваць не буду. Але паверце мне, я глыбока шаную ўсе законы і палітыку, якую праводзіць наш прэзідэнт!»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024