Пад Гродна 16-гадовы выпіў, скраў аўтамабіль і трапіў у аварыю. Аўто цалкам згарэла

Учора ў аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна здзейснена нетыповае ДТЗ з удзелам 16-ці гадовага, які, да таго ж, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе ДАІ Гродна.

Як казаў у сваіх тлумачэннях непаўнагадовы, каля 18 гадзін ён з таварышамі выпіваў. У нейкі момант пасля распіцця хлопец вырашыў адправіцца да сябе ў суседнюю вёску. Выйшаўшы на вуліцу і заўважыўшы прыпаркаваны «Рэно» з ключамі ў замку запальвання, ён вырашыў дадому не пешшу ісці, а праехацца на аўто. Ужо пры выездзе з двара ён пашкодзіў лаўку. На прасёлкавай дарозе юны кіроўца не справіўся з кіраваннем, з’ехаў за межы дарогі і наскочыў на высокі камень. Ад удару аўтамабіль ўспалымніўся і цалкам згарэў.

Спалохаўшыся, непаўнагадовы выкінуў ключы і пабег дадому. Ужо ў вёсцы яго затрымалі відавочцы здарэння і вярнулі на месца ДТЗ, дзе ўжо знаходзіліся супрацоўнікі ДАІ. На момант агляду ўтрыманне алкаголю ў арганізме юнака перавысіла дапушчальнае больш чым у 2,5 разы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024