Кітайцы хочуць адкрыць у Гродне рэстаран з традыцыйнай кухняй

Кітайская дэлегацыя распавяла пра намер адкрыць у Гродне кітайскі рэстаран з традыцыйнай кухняй. Для гэтага яны дашлюць сваю інвестыцыйную прапанову, а Гродзенскі гарвыканкам падасць ім на выбар некалькі месцаў для новага будаўніцтва або ўжо гатовыя будынкі, піша grodnonews.by.

Пяць гадоў кітайскую правінцыю Ганьсу і Гродна звязвае супрацоўніцтва. Ужо адкрыты цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны Пабудаваны выставачны цэнтр прадукцыі правінцыі Ганьсу, вядзецца рэканструкцыя рэстаранна-гасцінічнага комплексу «Гродна», набытага кітайскай гандлёва-прамысловай карпарацыяй «Цюань Шэн».

— Сумесныя праекты ўмацоўваюць наша партнёрства, аднак у ходзе рэалізацыі некаторых праектаў трэба надаць дынаміку, — падкрэсліў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. — У прыватнасці, перавесці з тэставага рэжыму ў пастаянна дзеючы працу выставачнага цэнтра прадукцыі прадпрыемстваў правінцыі Ганьсу, напоўніць яго добрымі таварамі і ў вялікім асартыменце, якія можна будзе тут набыць.

Мэр Гродна распавёў падрабязна пра бязвізавы рэжым, што дае магчымасць у выставачным цэнтры азнаёміць турыстаў з еўрапейскіх краін з лепшымі ўзорамі кітайскай прадукцыі. Мечыслаў Гой запрасіў дзелавыя колы правінцыі Ганьсу наведаць у верасні цяперашняга года выставу-кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман-2019» і паказаць там лепшыя мадэлі выпускаемай прадукцыі, заключыць новыя інвестыцыйныя дамовы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024