У Скідзелі сутыкнуліся два аўто, у дзяўчыны-кіроўцы і пасажыркі сур’ёзныя траўмы

З ліпеня каля 9 гадзіны вечара ў Скідзелі сутыкнуліся Ford і BMW. Параненыя двое дарослых, у адной з машын было дзіця, але яно не пацярпела.

Кіроўца аўтамабіля Ford пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную на вуліцу Кастрычніцкую не саступіў дарогу BMW, у выніку чаго адбылося сутыкненне. 27 гадовая дзяўчына, якая ехала па галоўнай, атрымала траўму нагі і ўдар грудной клеткі, а 19 гадовая пасажырка Ford — удар костак таза і хрыбетніка. З гэтымі траўмамі іх шпіталізавалі.

Таксама ў BMW у дзіцячым крэсле быў 4 гадовае дзіця. Паводле інфармацыі ДАІ, сур’ёзных траўмаў яно не атрымала. Яго даставілі ў бальніцу, потым адпусцілі дадому. Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца Ford знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024