На салюце ў Мінску залпы выбухнулі ля зямлі. Загінула жанчына, 10 гледачоў пацярпелі

АБНОЎЛЕНА. Сумна скончыўся Парад на Дзень незалежнасці ў Мінску. Падчас святочнага салюта некалькі ракет выбухнулі на зямлі, паведамляе euroradio.fm. У выніку пацярпелі 10 чалавек. Адна з пацярпелых, 64-гадовая жанчына, загінула.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў Міністэрстве абароны.

«Паводле дадзеных следства, 3 ліпеня ў ходзе правядзення святочнага салюту ў Мінску адбыліся чатыры выбухі феерверачных вырабаў. У выніку разбураны салютныя ўстаноўкі, разлётам аскепкаў нанесены цялесныя пашкоджанні не менш чым 10 грамадзянам. Адна жанчына, нягледзячы на ​​аператыўна аказаную медыцынскую дапамогу, памерла на месцы здарэння. Акрамя таго, пашкоджаныя будынкі і збудаванні, якія знаходзяцца паблізу, — напісана ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта па факце здарэння распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 463 (парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Відавочцы паведамлялі, што кавалак ракеты ад феерверка трапіў у шыю жанчыне, якая назірала за салютам са сваёй дачкой. Адкрыўся моцны крывацёк, медыкі спрабавалі рэанімаваць яе на набярэжнай Свіслачы ў раёне спартовага комплекса «Дынама», але не змаглі.

У выніку надзвычайнага здарэння павыбівала шыбы ў некалькіх будынках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024