У Гродне адкрылі Дошку гонару. Глядзіце, хто там ёсць

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Гродне адкрылі абласную Дошку гонару. Туды змяшчаюць за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Сярод рэгіёнаў імі сталі Гродна, Гродзенскі, Мастоўскі, Ашмянскі і Смаргонскі раёны, паведамляе grodnonews.by.

На абласной Дошцы гонару прадстаўлены 20 арганізацый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці. Тут таксама размешчаны 20 партрэтаў людзей, якія вызначыліся ў працы, вучобе, спорце, творчасці і службе. Сярод іх бізнесмены, дзяржаўныя служачыя, рабочыя, спартсмены, дзеячы культуры.

Сярод тых, чые імёны сёння на абласной Дошцы гонару, пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» Юлія Касталомава, настаўнік іспанскай мовы гімназіі № 2 г. Ваўкавыска і пераможца конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь» Эла Рында, Урач-педыятр пульманалагічнага аддзялення Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Уладзімір Краўцоў уручыў прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Гродзеншчыны». Гэтага высокага звання ўдастоены 18 працаўнікоў нашага рэгіёну. Сярод іх прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, сацыяльнай сферы.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024