У Дзень Незалежнасці над Гродна праляціць самалёт. Што адтуль спусцяць, пакуль невядома

У гарвыканкаме распавялі, што пралёт самалёта над Гродна 3 ліпеня адбудзецца. Што адтуль спусцяць, пакуль узгадняецца. Спачатку меркавалася, што гэта будуць улёткі з віншаваннем, потым прапаноўваліся і іншыя варыянты. Каля 14.00 2 ліпеня рашэнне яшчэ ўзгаднялася.

Чытачы Hrodna.life пыталіся, хто будзе прыбіраць рассыпаныя ўлёткі, калі гэта будуць яны, і ці не пашкодзіць такая акцыя стану навакольнага асяроддзя ў горадзе. У гарвыканкаме запэўнілі, што не зашкодзіць: «Мы не будзем засыпаць увесь горад, мы толькі над гістарычнай часткай у адным месцы павіншуем».

Яшчэ гродзенцы казалі, што такая акцыя можа выклікаць і негатыўныя асацыяцыі, таму што ўлёткі з агітацыяй раскідвалі два ваюючых бакі.

— Калі вы цікавіліся гісторыяй, у часы Вялікай Айчыннай вайны гэта быў распаўсюджаны жэст, калі з мэтай агітацыі за абарону нашай радзімы нашым людзям, якія ваявалі за сваю краіну, раскідваліся такія вось ўлёткі. Каб прыцягнуць, загітаваць і каб усе не паддаліся паніцы, а, наадварот, падтрымліваўся баявы дух. Думаю, што тут нічога страшнага няма, мы проста паўтараем гэты прыгожы гістарычны элемент, — кажа Галіна Ераміновіч, намеснік начальніка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама.

— Але ў многіх гэта выклікае і негатыўныя асацыяцыі, бо ўлёткі раскідваў і нямецкі бок…

— З нямецкімі было крыху па-іншаму. Там была адпаведная тэматыка, кірунак. А мы, наадварот, гаворым пра патрыятызм, пра выхаванне, пра гонар за нашу краіну.

Падзяліцца
Меткі: святаулады

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024