Сяржант з Гродна, які скончыў жыццё самагубствам, не пакінуў перадсмяротнай запіскі і адбываў «хімію»

1 ліпеня ў Гродне скончыў жыццё самагубствам 21-гадовы сяржант-кантрактнік Фёдар Бунас. Хлопец родам з вёскі Камуна, што ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Служыў намеснікам камандзіра ўзвода 3-й роты 202-га батальёна 6-й асобнай механізаванай брыгады, <піша n*.by.

Знаёмыя і саслужыўцы характарызуюць Фёдара як жыццярадаснага чалавека. Маўляў, такога ўчынку ад яго ніхто не чакаў.

Як вынікае з каментароў Фёдара «Укантакце», на яго была заведзеная крымінальная справа за дзядуху. Адзін салдат не вытрываў і здзейсніў суіцыд. Пасля быў суд. Бунас атрымаў 4 гады хатняй хіміі.

Але служыць працягваў.

Праўда, знаёмыя сяржанта не ўпэўненыя, што яго ўчынак звязаны з судзімасцю.

Мінабароны падкрэслівае: прычынай сталі абставіны прыватнага жыцця. Ды і сяржант здзейсніў суіцыд увечары, дома, не на службе.

Ходзяць чуткі, што ўчынак Бунаса мог быць звязаны з яго дзяўчынай. Кажуць, у той дзень яны пасварыліся.

«Наша Н**а» знайшла дзяўчыну сяржанта. Яна кажа, што не разумее прычын і сама. Пра сварку — адмаўляе.

«Раніцай чалавек смяяўся, а ўвечары яго не стала… У чым прычына — я не разумею. Учора нічога страшнага не здарылася, што магло да гэтага прывесці. І я шчыра не разумею, чаму ўсё так. Можа, накіпела гэта ўсё. Я не ведаю», — кажа дзяўчына.

Дзяўчына кажа, што сваркі не было: маўляў, «проста выказалі прэтэнзіі адно да аднаго». Фёдар не пагражаў, што штосьці можа з сабою зрабіць — проста сышоў, кажа дзяўчына.

«Ён не хацеў паміраць. Проста так атрымалася», — мяркуе яна.

Да таго ж Фёдар не пакінуў пасля сябе запіскі.

Вядома, што сяржант сапраўды прыняў вялікую дозу абязбольвальных. Пасля выйшаў на двор. Яго заўважылі суседзі, выклікалі хуткую. Але выратаваць хлопца дактары не змаглі.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024