Дзесяць штрафаў на дваіх. У Лідзе муж і жонка па чарзе патрапілі ў ДТЗ

Днём 29 чэрвеня ў Лідзе на вул. Маладзёжнай адбылося «сямейнае» ДТЗ з удзелам двух нецвярозых кіроўцаў на адной машыне.

Сям’я лідчан здзейсніла фактычна два ДТЗ у мікрараёне Маладзёжны, піша lidanews.by. Спачатку на Rover 416 ў агарод заехала жонка, а затым у плот — муж. Супрацоўнікаў ДАІ выклікалі відавочцы. Нарад, які прыбыў на месца здарэння, выявіў толькі пабіты аўтамабіль.

Выйшаўшы з крамы, жонка папрасіла мужа 1975 года нараджэння дазволіць ёй сесці за руль. Мужчына дазволіў, хоць жонка была нецвярозая і ніколі не мела пасведчання кіроўцы. Аднак праехала тая няшмат — пакуль аўтамабіль не ўткнуўся ў бульбяное поле.

Тады за руль зноў сеў мужчына, але праехаць больш за сто метраў на пашкоджаным аўтамабілі ён не змог і, страціўшы кіраванне, заехаў у бетонны плот аднаго з прыватных дамоў. Пакінуўшы машыну на месцы здарэння, муж і жонка сышлі дадому, дзе пазней іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Ні мужчына, ні яго жонка, ні хто-небудзь з выпадковых мінакоў не пацярпелі. Кіроўца быў дастаўлены на медасведчанне, якое паказала наяўнасць у яго арганізме 2,38 праміле алкаголю.

У выніку на іх дваіх было складзена дзесяць пратаколаў: шэсць на мужа (за нецвярозае кіраванне, здзяйсненне ДТЗ, пакіданне месца ДТЗ, за перадачу права кіравання асобе, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, за перадачу права кіравання асобе, які не мае права кіравання і за няпройдзены ТА) і чатыры на жонку (за нецвярозае кіраванне, кіраванне без правоў, ДТЗ і адсутнасць ТА).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024