95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было

Адной са славутасцяў Навагрудка, якую абавязкова паказваюць турыстам, з’яўляецца Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча. Штучны пагорак пачалі насыпаць у 1924 годзе. Ён унікальны тым, што ў Беларусі да гэтага не стваралі курганы ў памяць аб адным канкрэтным чалавеку. Зараз насып з’яўляецца аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны міжнароднага значэння, піша TUT.BY.

95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было
Урачыстае адкрыццё кургана ў 1931 годзе. Фота: nac.gov.pl

У Нацыянальным лічбавым архіве Польшчы захавалася некалькі фотаздымкаў, як праходзіла будаўніцтва кургана. Выявы датаваныя канцом 20-х і пачаткам 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было
Журналісты прыехалі ў Навагрудок. Фота: nac.gov.pl

27 мая 1924 года на месцы будучага кургана была закапана капсула з тэкстам. Тагачасны прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі першым кінуў жменю зямлі на месца, дзе павінен быў з’явіцца помнік. Дарэчы, участак для яго быў набыты за 6 тысяч злотых – грошы збіралі мясцовыя жыхары.

95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было
Турысты, якія прыязджалі ў Навагрудак, прывозілі з сабой зямлю для Кургана Бессмяротнасці Міцкевіча. Фота: nac.gov.pl

Ідэя помніка была такая: любы ахвочы мог прывезці зямлю і пакінуць яе на ўзгорку. Так курган і з’явіўся. Людзі прыязджалі ў Навагрудак кожны дзень. А тыя, хто не мог даехаць, нават дасылалі па пошце зямлю са сваіх гарадоў.

Нягледзячы на ​​тое, што жадаючых паўдзельнічаць у будаўніцтве кургана было шмат, да вызначанага тэрміна не ўклаліся: раней меркавалася, што самаробны помнік скончаць да лістапада 1930 году, калі ў Наваградку адзначалі 175-гадовы юбілей Адама Міцкевіча.

95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было

95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было

Скончылі работы толькі ўлетку 1931 года. Чэрвень таго года абвясцілі «Днямі Міцкевіча». Цэлы месяц у Навагрудак прыязджалі турыстычныя групы, якія акрамя экскурсій удзельнічалі і ў будаўніцтве кургана. За працу яны атрымлівалі значкі і запісваліся ў памятную кнігу.

95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было
Дом Міцкевіча ў 30-я гады мінулага веку. Фота: nac.gov.pl

Дарэчы, у Наваградку існуе легенда, што душа паэта час ад часу вяртаецца ў Навагрудак і блукае каля замка, а потым падымаецца на курган і глядзіць адтуль на горад.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

95 гадоў таму ў Навагрудку пачалі насыпаць Курган Міцкевіча. Глядзіце, як гэта было

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: