У Беларусь вяртаецца спёка, заўтра будзе да +32°С

Пераважна без ападкаў і да 32 градусаў спёкі чакаецца ў Беларусі 30 чэрвеня, паведамляе Белгідрамет, піша belsat.eu.

У нядзелю будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, вецер заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла. Днём па краіне ў сярэднім будзе 22-28 градусаў вышэй за нуль, а па паўднёвым захадзе Беларусі месцамі ад 29 да 32 градусаў.

У Менску ў наступныя двое содняў тэмпература ўдзень будзе вагацца паміж 27 і 29 градусамі. Ападкаў не прагназуецца.

Аднак у сярэдзіне тыдня спёка зноў спадзе і пойдуць дажджы.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: