«Гродзенская праўда» абвяргае «экалагічную катастрофу» ў парку воінаў-афганцаў

7 чэрвеня выйшаў тэкст, які распавядаў пра сітуацыю ў скверы Памяці воінаў-афганцаў па вуліцы Курчатава ў Гродне. Узровень вады ў сажалках моцна ўпаў, з-за чаго пачала гінуць рыба і гніць расліннасць. Непрыемны пах разносіцца па ўсёй акрузе. Нядаўна высаджаныя дрэвы пачалі засыхаць. Сітуацыю назвалі «экалагічнай катастрофай».

Аўтар не згодны з такім вызначэннем. У якасці аргументу аўтар прыводзіць гарлачыка, занесенага ў Чырвоную кнігу. Кажа, гарлачыкі растуць выключна ў чыстай вадзе. З’явіцца яны тут маглі дзякуючы птушкам ці чалавеку. Таксама ў сажалках жывуць ратаны і ракі - індыкатары чысціні.

Сажалкі - аб’екты штучныя і воднага падсілкоўвання знутры не атрымліваюць. Пішуць, што за вонкава непрывабным колерам вады і пахам хаваецца звычайная прыродная з’ява, якая называецца «цвіценнем». Эфект цвіцення вынік з-за наяўнасці ў вадзе залішніх пажыўных рэчываў, асабліва фосфару. Умеранае размнажэнне гэтых водарасцяў станоўча ўплывае на развіццё жыцця ў вадаёмах, так як апошнія ўзбагачаюцца кіслародам.

У перыяд «цвіцення» клеткі водарасцяў размножваюцца простым дзяленнем не па днях, а па гадзінах. Яны праймаюць усю тоўшчу вады і ўсплываюць на паверхню, перахапляючы сонечную энергію. Праз некаторы час водарасці пачынаюць раскладацца. У выніку ў вадзе назапашваюцца атрутныя рэчывы — аміяк, фенол, складаныя эфіры, спірты і інш. У гэты момант ад вады нават можа ісці затхлы пах, а сама яна здольная змяніць афарбоўку да сіне-зялёнай.

Ніякага масавага мору рыбы ў сажалках няма і быць не можа, сцвярджаюць у газеце. Сама прысутнасць тут рыбы абумоўлена не столькі пераноскай ікрынак, колькі актыўнасцю рыбакоў. Частку свайго ўлову ў іншых месцах яны ў жывым выглядзе выпускаюць у гэтыя «сажалкі». У асноўным карасёў, якія непатрабавальныя і не толькі выжываюць, але і растуць у любых умовах.

У сажалку рыбакі запускалі акунёў, плоткі, вострыц і нават галаўнёў. Яны не перанясуць марозную зіму, сажалка прамерзне амаль да дна, а лункі тут рыбакі свідраваць не стануць.

Галоўная праблема паводле аўтара — гэта смецце, які пакідаюць людзі. А прыбіраць яго абслуговай арганізацыі чамусьці няпроста.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024