Па амністыі да 75-годдзя вызвалення Беларусі адпусьцяць 2 тысячы зняволеных

Савет Рэспублікі ўхваліў на пасяджэнні 28 чэрвеня законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі, піша belta.by. Міністр унутраных спраў Юрый Караеў паведаміў, што, паводле папярэдніх дадзеных, амністыя закране каля 6 тыс. чалавек, асуджаных за няцяжкія злачынствы. У тым ліку з месцаў пазбаўлення волі вызваляцца каля 2 тыс. чалавек.

Тэрмін выканання законапраекта павялічаны з 6 да 9 месяцаў. Прапануюць скараціць пакаранне на адзін год асобам, асуджаным па ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў), а таксама ч.ч.2 і 3 гэтага артыкула. Непаўнагадовым тэрмін пакарання скароцяць на два гады.

Каго адпусцяць

Як паведамлялася, традыцыйна прапануецца вызваліць асоб, якія адносяцца да так званай льготнай катэгорыі асуджаных, што здзейснілі няцяжкія злачынствы. Гэта непаўналетнія, жанчыны і мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, цяжарныя жанчыны, пенсіянеры, інваліды I і II груп, хворыя на анкалагiчныя захворваннi, на актыўную форму туберкулёзу 1,2,5 «А», 5 «Б» груп дыспансэрнага ўліку, ВІЧ-інфікаваныя з трэцяй і чацвёртай стадыямі.

Амністыя закране і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС. Амністыя будзе прымяняцца толькі да асоб, якія станоўча характарызуюцца і цалкам пакрылі шкоду, прычыненую злачынствам.

Каго пакінуць

Прапануюць не распаўсюджваць амністыю на тых, хто раней ёю скарыстаўся, але зноў здзейсніў злачынства. Гэта ж адносіцца і да тых, хто парушае парадак адбыцця пакарання, асабліва небяспечным рэцыдывістам. Не будуць вызваляць тых, хто здзейсніў злачынствы супраць жыцця і здароўя чалавека, палавой недатыкальнасці, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, здзейсненыя арганізаванай групай, карупцыйныя злачынствы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024