У Гродне з самалёта выкінуць 2000 улётак. Што думаюць эколагі?

3 ліпеня на святкаванні Дня Незалежнасці ў Гродне плануюць выкінуць з самалёта 2000 улётак з інфармацыяй пра свята і віншаваннямі. Пра гэта стала вядома ГА «Экаманіторынг».

— Сітуацыя з самалётам і ўлёткамі з’яўляецца неадназначнай. Нават у нашай арганізацыі меркаванні наконт гэтага падзяліліся і выклікалі вельмі гарачую дыскусію, — прадстаўляе Яўген Філімонаў агульнае меркаванне. — З аднаго боку, большая частка актывістаў выказалася чакана негатыўна супраць гэтай задумы. «Маркетынгавая» ідэя з улёткамі часоў Другой сусветнай вайны ад мясцовых уладаў ужо даўно не з’яўляецца актуальнай, і ў наш час выглядае проста недарэчнай.

Акрамя таго, справядлівыя былі абурэнні з нагоды забруджвання горада паперай, якую трэба прыбіраць за кошт падаткаплацельшчыкаў. Няма ніякіх гарантый, што папера, выкінутая з самалёта, не асядзе потым у мясцовых скверах, у Нёмане і іншых недаступных месцах.

Таксама актывістаў хвалявала пытанне бяспекі. Палёт самалёта над цэнтральнай часткай горада на нізкай вышыні заўсёды нясе ў сабе патэнцыйную небяспеку.

— З іншага боку, у нашай камандзе знайшліся людзі, каму гэтая ідэя прыйшлася да спадобы. У кантэксце яны прапанавалі разглядаць падзею, як магчымасць аднесці дамоў на памяць часцінку свята, а маленькім гараджанам, і тым, каму за 60, задума з улёткамі павінна спадабацца. З пункту гледжання маштабнасці, гэты выкід, напэўна, самая малая шкода навакольнаму асяроддзю, у параўнанні з вялікай колькасцю абгортак ад цукерак, цыгарэтных пачкаў, пластыкавым посудам, які застанецца пасля свята. Таксама была выказана здагадка, што ўлёткі вырашылі запусцмць замест салюту ў сувязі з адсутнасцю ў бюджэце, — кажа Яўген.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024