Затрыманы браканьер, які незаконна здабыў высакароднага аленя

Райаддзелам унутраных спраў распачата крымінальная справа па ч. 4 артыкула 282 КК РБ — «Незаконнае паляванне» ў дачыненні да жыхара Ваўкавыска, які незаконна здабыў высакароднага аленя, паведамляе grodnonews.by.

Астанкі тушы жывёлы былі знойдзеныя іншым жыхаром ў кантэйнеры для смецця каля дома па вул. Савецкай. Пільны мужчына ўбачыў, як невядомы прывёз і выкінуў у кантэйнер два падазроных мяшка са слядамі крыві, і вырашыў на ўсялякі выпадак праверыць, што ў іх знаходзіцца. У мяшках былі шкура, капыты і галава аленя з адтулінай ад кулі.

Будучы паляўнічым са стажам, ён ведаў, што здабыча гэтых жывёл цяпер забароненая, і паведаміў аб сваёй знаходцы ў Дзяржінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. Да праверкі па факце падключыліся супрацоўнікі міліцыі, і неўзабаве быў затрыманы падазраваны. Сваю віну ён не прызнае, аднак у яго машыне былі знойдзеныя доказы, якія паказваюць на яго дачыненне да незаконнай здабычы. Нанесеная прыродзе шкода ацэнена ў 300 базавых велічынь, што складае 7 600 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024