Гродзенец выкідваў мэблю з 9-га паверха і пашкодзіў прыпаркаваны ўнізе аўтамабіль

П’яны мужчына выкідваў мэблю з акна кватэры знаёмага па вуліцы Напалеона Орды. Пацярпела іншамарка мясцовай жыхаркі. У мінулым годзе ён ужо выкідваў мэблю з акна гэтай жа кватэры, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Каля гадзіны ночы 21-гадовы гродзенец прыйшоў у кватэру знаёмага па вуліцы Н.Орды. Нягледзячы на ​​адчыненыя дзверы, у жыллё нікога не было. Знаходзячыся ў агрэсіўным стане, малады чалавек пачаў выкідваць з акна тумбачку, дзверы і іншую мэблю. Яго не спыніла нават тое, што кватэра размешчаная на 9-м паверсе і ўнізе могуць знаходзіцца людзі. У выніку падалыя рэчы пашкодзілі аўтамашыну «Форд». Шум пачула гаспадыня іншамаркі, якая паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Зламыснік знік, аднак ужо на наступны дзень быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Хуліганства».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024