Цела пакуль не знойдзена. У Лідскім раёне ў Нёмане патанула 12-гадовая дзяўчынка

Трагедыя адбылася ўчора, 24 чэрвеня, у першай палове дня на Нёмане паблізу вёскі Дакудава. На месцы здарэння некалькі гадзін працавалі лідскія вадалазы, але пошукі не далі вынікаў. Сёння гэтую працу прадоўжыць манеўрана-пошукавая група Гродзенскага абласнога Савета АСВОД. Пра гэта журналісту «Лідскай газеты» паведаміў начальнік Лідскай выратавальнай станцыі Пётр Кудраўцаў.

Інфармацыі аб трагедыі пакуль не шмат, абставіны высвятляе Следчы камітэт. Вядома, што 12-гадовае дзіця разам з бабуляй адпачывала каля яе знаёмых паблізу вёскі Дакудава. Дзяўчынка вырашыла выкупацца. Адна зайшла ў ваду і пачала тануць прама на вачах у бабулі. Своечасова аказаць дапамогу ёй ніхто не змог, дзіця сышло пад ваду.

— Паведамленне пра здарэнне да нас паступіла прыкладна ў дзве гадзіны дня, — распавёў начальнік Лідскай выратавальнай станцыі Пётр Кудраўцаў. — Мы адразу ж выехалі да месца. Некалькі гадзін, да позняга вечара даследавалі дно, спрабавалі знайсці цела дзяўчынкі, але безвынікова.

АСВОД нагадвае, што купацца лепш за ўсё ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, дзе за купаннем назіраюць ратавальнікі.

— Але дапамогу ў гэтым сезоне мы аказвалі ўжо не раз, не раз выцягвалі з вады тануўшых як дарослых, так і дзяцей, — канстатаваў Пётр Кудраўцаў. — На жаль, нярэдка прычынай падобных інцыдэнтаў у дарослых становіцца алкаголь, у дзяцей — няўважлівасць бацькоў.

Трагедыя з 12-гадовай дзяўчынкай — гэта першы выпадак ўтаплення дзіцяці ў Лідскім раёне ў гэтым годзе. У мінулым годзе на вадаёмах рэгіёну загінулі два чалавекі: мужчына, які ў нецвярозым выглядзе спрабаваў пераплысці возера ў вёсцы Шэйбак, і 13-гадовая дзяўчынка, якая з сябрамі-падлеткамі адпачывала недалёка ад дзіцячага аздараўленчага лагера «Сонейка». Нагадаем, тады дзіця ўдалося дастаць з вады, даставіць у рэанімацыйнае аддзяленне Лідскай ЦРБ, аднак праз некалькі дзён, праведзеных на штучнай вентыляцыі лёгкіх, дзяўчынка памерла.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024