Кавалевіч застаецца! Задача — выправіць становішча

Назіральны савет «Нёмана» прыняў рашэнне даць настаўніку гродзенскай каманды Ігару Кавалевічу яшчэ адзін шанец. Увечары 24 чэрвеня заява аб адстаўцы была разгледжана і па выніках пасяджэння яна не была прынята, а перад трэнерскім штабам пастаўлена задача ў самыя кароткія тэрміны выправіць сітуацыю.

Нагадаем, Кавалевіч прыняў рашэнне пакінуць «Нёман» пасля паразы ад «Гарадзеі» на гродзенскім стадыёне 21 чэрвеня. Яна стала пятай запар для каманды спецыяліста.

Пасля паразы на прэс-канферэнцыі Кавалевіч і сказаў пра адстаўку:

«Я занадта люблю Гродна. Я аддаў яму гады як гулец і вось тры гады як трэнер. Я прыйшоў сюды ў цяжкую пару, але трэба меры нейкія прадпрымаць. Каб захаваць твар каманды, самай правільнай мерай будзе падаць у адстаўку. Я пра яе афіцыйна заяўляю. Гэта ў панядзелак будзе вынесена на разгляд назіральнага савета. Думаю, што ўсё ў Гродне атрымаецца, але з іншым трэнерам. Трагедыі ніякай няма.

Трэба збалансаваць лініі, мы шукаем спалучэнні. Так бывае, што па ходу сезона вымушаныя праводзіць нейкія сур’ёзныя эксперыменты са складам, атрымліваецца так, як атрымліваецца. Я думаю, што ўсё ў Гродне будзе добра".

Пасля 12-ці тураў «Нёман» размясціўся на 10-м радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 13 ачкоў. Наступную гульню гродзенцы правядуць у сталіцы 28 чэрвеня і сустрэнуцца з мінскім «Тарпеда» — найслабейшай на сёння камандай Вышэйшай лігі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024