Апраўданы майстар па рамонце ААТ «Гродна Азот» Мікалай Саўль па справе аб гібелі двух работнікаў прадпрыемства. Такое рашэнне абвешчана ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 24 чэрвеня, пішуць naviny.by.
Раней Саўля абвінавачвалі ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух людзей (ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
Выбух у цэху аднаго з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў краіны адбыўся 6 чэрвеня 2016 года. Рамонтнікі праводзілі агнявыя работы,
распілоўвалі пры дапамозе газавага абсталявання металічныя канструкцыі. У цэху знаходзілася каля 60 тон небяспечнага рэчыва гідраксіламінсульфат, якое, як пазней высветлілася, нельга было там захоўваць з-за пажаранебяспекі.
У нейкі момант рэчыва расклалася і ператварылася ў воблака, парамі якога да смерці атруціліся двое рабочых 28 і 35 гадоў. Яшчэ трое трапілі ў бальніцу. Справу разглядалі ў судзе амаль два гады, у тым ліку каб зразумець, ад чаго выбухнула небяспечнае рэчыва і ці быў у гэтым вінаваты майстар.
Паводле заключэння гродзенскага ўпраўлення дэпартамента Дзяржаўнай інспекцыі працы, у здарэнні былі вінаватыя чатыры чалавекі: начальнік цэха, начальнік аддзялення, начальнік змены цэха і майстар па рамонце. Аднак на лаве падсудных апынуўся толькі майстар.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…